Технологии Google ПереводчикПереводчик



Администрация Фрунзенского района г. Минска  Комитет по образованию Мингорисполкома

Меню раздела

Главная / Сервисы / Архив новoстeй

Фрунзенскі раён. За новымі ведамі!

Опубликовано: 29 октября 2024 г.

Фрунзенскі раён. За новымі ведамі!

 

Каб нагадаць аб правілах бяспекі, пазнаёміць школьнікаў з працай пажарных - ратавальнікаў, работнікі МНС праводзяць цікавыя экскурсіі па пажарных частках Фрунзенскага раёна.

У ходзе мерапрыемстваў пажарныя распавядаюць дзецям аб прычынах ўзнікнення пажару, прыводзяць канкрэтныя прыклады, якія адбыліся у Фрунзенскім раёне і горадзе Мінску. Разам са школьнікамі ўспамінаюць алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару.

Кульмінацыяй экскурсій становіцца дэманстрацыя пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі. З велізарным задавальненнем дзеці прымяраюць на сябе баявую вопратку, сядзяць у пажарных аўтамабілях, фатаграфуюцца на памяць.

Падчас экскурсіі дзеці задаюць пытанні, а работнікі МНС з задавальненнем адказваюць на іх, распавядаюць свае гісторыі і выпадкі з жыцця.