Технологии Google ПереводчикПереводчик



Администрация Фрунзенского района г. Минска  Комитет по образованию Мингорисполкома

Меню раздела

Главная / Сервисы / Архив новoстeй

ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

Опубликовано: 25 февраля 2019 г.

ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

Падчас правядзення тыдня беларускай мовы і літаратуры у Дзяржаунай установе адукацыі «Сарэдняя школа №126 г. Мінска», настаўнікам і вучням выпала ўнікальная магчымасць сустрэцца і пагутарыць з вядомым таленавітым пісьменнікам, драматургам, сцэнарыстам, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі Георгіем Васільевічам Марчуком. Двойчы яго творы Саюз беларускіх пісьменнікаў вылучаў як намінанта на атрыманне Нобелеўскай прэміі.

П’есы Георгія Васільевіча ставяцца ў многіх тэатрах не толькі Беларусі, але і за яе межамі. Яго творы перакладзены на шэраг моў.

Гэта ўжо другі візіт Г.В.Марчука ў школу. На гэты раз сустрэча была наладжана для вучняў 5 – 6 классаў. Пісьменнік дзяліўся з вучнямі шчырымі ўспамінамі аб сваім нялёгкім дзяцінстве, пачатку літаратурнай дзейнасці, расказаў шмат цікавых гісторый са свайго жыцця. Вучні з вялікім задавальненнем слухалі госця, задавалі пытанні, на якія Г.В.Марчук з задавальненнем адказваў. А некаторыя дзеці нават паўдзельнічалі ў інсцэнероўцы яго казкі “Ліса і мядзведзь”.

Сустрэча была вельмі шчырай, цёплай, пазнавальнай і карыснай. Гасцінна сустракаць знакамітых людзей нашай краіны стала добрай традыцыяй нашай школы.