"КАЛЯДНАЯ ЗОРКА" ЗАЗЗЯЛА ІЗНОЎ !
Штогод раённы этап рэспубліканскай выставы-конкурса "Калядная зорка" збірае творы таленавітых юных майстроў. Елачныя цацкі, падарункі, сувеніры, паштоўкі, калядныя кампазіцыі, арт-аб'екты, інтэр'ерныя лялькі і шмат прыгожай зімовай святочнай атрыбутыкі стварылі ў Цэнтры дадатковай адукацыi яскравую навагоднюю выставу.
Кожны сувенір - маленькі цуд, створаны дзецьмі. Вось лунае прыгожы анёл, узнімаючы да зорак ажурныя крылы; непадалёк у скарбонцы схаваліся Мышыны Цар, Шчаўкунок ды дзяўчынка Маша, чакаючы каляднага надвячорка. Галоўныя калядныя сімвалы і персанажы - Зорка, Каза, Зюзя - таксама назіраюць за выставай у кампаніі елачак-прыгажунь. А на полцы ля каміна - калекцыя хэнд-мэйд паштовак, якія упрыгожаць будучыя падарункі самымі шчырымі віншаваннямі.
Аргкамітэт ўдзячны канкурсантам і педагогам за актыўны удзел, віншуе пераможцаў і усіх - з надыходзячымі зімовымі святамі!.



