Вучні 11 класаў прэзентавалі відэа-ролік “Мова мая і твая”, вялікую колькасць цёплых водгукаў сабраў флэшмоб “100 прычын любіць беларускую мову”. На працягу дня можна было пазнаёміцца з выставай “Шляхам гадоў” аб жыцці і творчасці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, паўдзельнічаць у гульнях “Перакладчыкі”, “Гуляем – родную мову вывучаем”. Праводзілася акцыя “Мае любімыя словы на беларускай мове”. І, вядома ж, на працягу дня ўсе імкнуліся размаўляць па-беларуску!Кульмінацыяй дня сталатворчая сустрэча з ўнучкай Янкі Маўра і Якуба Коласа Марыяй Міхайлаўнай Міцкевіч, якая правяла віктарыну “Сцежкамі дзяцінства” да 140-годдзя Янкі Маўра. Напрыканцы свята прагучаў запавет Францішка Багушэвіча да ўсіх беларусаў: “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!”
