Администрация Фрунзенского района г. Минска  Комитет по образованию Мингорисполкома

Меню раздела

У ЦТМТДіМ "Зорка" адбыўся гала-канцэрт раённага фестывалю-конкурсу "Ойра"

Опубликовано: 26 февраля 2020 г.

22 лютага а 10 гадзіне ў актавай зале Цэнтра тэхнічнай і мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Фрунзенскага раёна г.Мінска “Зорка” ўрачыста распачаўся гала-канцэрт раённага фестывалю-конкурсу народнай творчасці “Ойра-2020”. У ім прынялі ўдзел пераможцы папярэдніх конкурсных дзён.

Напрацягу ўсяго тыдня, з 18 па 21 лютага, вучні I-X класаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Фрунзенскага раёна г. Мінска спаборнічалі ў майстэрстве валодання роднай мовай і мастацкім словам, вакалам, музычнымі інструментамі і харэаграфіяй, народнымі рамёствамі і выяўленчым мастацтвам.

У гэтым годзе фестываль праводзіўся ў трэці раз, але, як і раней, прысвечаны ён Міжнароднаму дню роднай мовы. Мы ўпэўненыя, што такія мерапрыемствы дапамагаюць папулярызацыі народнай творчасці, захаванню народных гістарычных, культурных, сямейных традыцый і каштоўнасцей, адраджэнню народнай культуры.

Першы дзень фестывалю – конкурс чытальнiкаў “Зямля мая, ты – кніга непрачытаная” - прайшоў пад дэвізам «Гучы, беларускае слова!».

Другі конкурсны дзень прайшоў у накірунку вакальнай творчасці. Хлопцы і дзяўчаты выступалі ў намінацыях “Беларускія народныя спевы” і “Песні беларускіх аўтараў аб Беларусі” а cappella, у суправаджэнні фартэпіяна і народных інструментаў, фанаграмы. Прагучалі вядомыя аўтарскія і беларускія народныя песні, як ў традыцыйным выкананні, так і ў сучаснай вакальнай і інструментальнай аранжыроўцы.

Трэці дзень быў прысвечаны харэаграфічнай творчасці. Тут удзельнікі таксама дэманстравалі майстэрства ў народных танцах і ў харэаграфічных апрацоўках.

Не прамінулі і інструментальную творчасць. Удзел прымалі ансамблі ад дзвух удзельнікаў і салісты.

А ў аўторак (18 лютага) была адкрыта выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці і выяўленчага мастацтва “Дабрабыту вам у хату”.

Дзякуючы фестывалю, ў Цэнтры “Зорка” адбыўся тыдзень беларускай культуры, дзе мы пастараліся ахапіць усе напрамкі беларускай народнай творчасці.