Комитет по образованию Мингорисполкома

Управление по образованию
администрации Фрунзенского района г.Минска

  • 220073, г.Минск, ул. Кальварийская, 50
  • +375 17 259-65-00, 259-66-00
  • +375 17 259-65-02
  • frunue@minsk.edu.by

Меню раздела

"КАЛЯДНАЯ ЗОРКА" ЗАЗЗЯЛА ІЗНОЎ !

Опубликовано: 3 декабря 2018 г.

"КАЛЯДНАЯ ЗОРКА" ЗАЗЗЯЛА ІЗНОЎ !

Штогод раённы этап рэспубліканскай выставы-конкурса "Калядная зорка" збірае творы таленавітых юных майстроў. Елачныя цацкі, падарункі, сувеніры, паштоўкі, калядныя кампазіцыі, арт-аб'екты, інтэр'ерныя лялькі і шмат прыгожай зімовай святочнай атрыбутыкі  стварылі ў Цэнтры дадатковай адукацыi яскравую навагоднюю выставу.
Кожны сувенір - маленькі цуд, створаны дзецьмі. Вось лунае прыгожы анёл, узнімаючы да зорак ажурныя крылы; непадалёк у скарбонцы схаваліся Мышыны Цар, Шчаўкунок ды дзяўчынка Маша, чакаючы каляднага надвячорка. Галоўныя калядныя сімвалы і персанажы - Зорка, Каза, Зюзя - таксама назіраюць за выставай у кампаніі елачак-прыгажунь. А на полцы ля каміна - калекцыя хэнд-мэйд паштовак, якія упрыгожаць будучыя падарункі самымі шчырымі віншаваннямі.

Аргкамітэт ўдзячны канкурсантам і педагогам за актыўны удзел, віншуе пераможцаў і усіх - з надыходзячымі зімовымі святамі!.

 

    Управление образования :: Фрунзенский район :: Минск ::