Дзяржаўнай установай адукацыі “Цэнтр тэхнічнай і мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Фрунзенскага раёна г. Мінска “Зорка” быў праведзены з 10 красавіка па 4 мая 2017 года, конкурс юных чытальнікаў для вучняў I – X класаў «жывая класіка».Конкурс праводзіўся пад дэвізам–«Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!».
Згодна палажэнню, удзельнікам было прапанавана прадставіць творы класікаў беларускай літаратуры XVI – XX стагоддзяў.
У конкурсе прынялі ўдзел 46 устаноў адукацыі Фрунзенскага раёна. 227 юных чытальнікаў выступілі з вершаванымі ці празаічнымі творамі на беларускай мове ў чатырох узроставых катэгорыях.
Праслухоўванне юных чытальнікаў адбывалася на працягу пяці дзён згодна з узроставымі групамі. Падчас конкурсу члены журы адзначылі актыўны ўдзел навучэнцаў устаноў адукацыі раёна, іх апантанасць і зацікаўленасць.
14 удзельнікаў сталі пераможцамі раённага этапу і прайшлі для далейшага ўдзелу ў гарадскім туры.


