Технологии Google ПереводчикПереводчик



Администрация Фрунзенского района г. Минска  Комитет по образованию Мингорисполкома

Меню раздела

Главная / Сервисы / Архив новoстeй

Выстава «Наша Бацькаўшчына»

Опубликовано: 7 июля 2016 г.

4 ліпеня ў мастацкай галерэі Дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 56 г. Мінска” адкрылася выстава “Наша Бацькаўшчына”, прысвечаная Дню Незалежасці. Выставу наведалі дэпутат Мінскага гарадского Савета дэпутатаў Дрозд Ірына Аляксeeўна, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Апіёк Мікалай Апанасавіч і член Саюза мастакоў Мішчанка Мікалай Яўгеньевіч.

Некалькі значэнняў мае гэта цудоўнае слова – Бацькаўшчына. Гэта і краіна, дзе кожны з нас нарадзіўся, грамадзянінам якой з’яўляецца, гэта і родны куток, месца, дзе жывуць нашы ўспаміны маленства, куды мы ахвотна імкнемся сэрцам і думкамі, гэта і набытак бацькі, спадчынная маёмасць.

Сярод тых, хто ўсхваляў Бацькаўшчыну вялікая колькасць паэтаў, пісьменнікаў, мастакоў, спявакоў і нават простых грамадзян, якія шануюць  сваю Радзіму, робяць усё для яе росквіту.

Асабліва важна ўбачыць прыгажосць нашай Бацькаўшчыны праз прызму творчасці дзецям і моладзі, тым, каму ў большай ступені прыналежыць будучыня. Таму наша школа па праву можа ганарыцца, што менавіта ў яе сценах у рамках святкавання Дня Незалежнасці нашай Краіны  адкрываецца такая цудоўная выстава.

Наша выстава  змяшчае 25 твораў беларускіх мастакоў Мікалая Яўгеньевіча Мішчанкi, Леаніда Міхайлавіча Гоманава, Мікалая Апанасавіча Апіёка, Уладзіміра Васільевіча Уродніча, Віктара Кірылавіча Барабанцава. Гэтыя творы гарманічна спалучаюцца адно з адным, дзе раскрываюцца  тэматыка вайны і міра, прыгажосці роднай прыроды і навакольнага асяроддзя, гістарычныя мясціны.

Творы напісаны ў розных мастацкіх жанрах, такіх як  партрэт, пейзаж і нацюрморт. Усе мастацкія творы  напісаны алейнымі фарбамі. Акрамя карцін, прысвечаных тэматыке Вялікай Айчыннай вайны і роднай прыроды, мы бачым творы, прысвечаныя розным закуткам нашай Беларусі. Гэта і “Нёманскія далі”, і “Магільна. Нёман”, і  “Стары Нёман” М.Я.Мішчанка, і “д. Селец”, і “Поленово. Аллея ночью” Л.М.Гоманава і г.д.