Технологии Google ПереводчикПереводчик



Администрация Фрунзенского района г. Минска  Комитет по образованию Мингорисполкома

Меню раздела

Главная / Сервисы / Архив новoстeй

27 лютага на базе ДУА ”Гімназія №31 г.Мінска” прайшло раённае мерапрыемства “Гуканне вясны”.

Опубликовано: 29 февраля 2016 г.

У ім прымалі ўдзел вучні з 1-11 класы , настаўнікі, а таксама іх бацькі.                                                                                              

Гуканне вясны - гэта дзень поўны сонечнага аптымізму, весялосці і проста цёплага добрага настрою. Гэта карагоды, народныя песні.                                                                             

У народзе кажуць: “Хто людзей весяліць , за таго ўвесь свет стаіць”. Вось і мы  павесяліліся, і ўсіх жадаючых  запрасілі бліноў адведаць.

Лічыцца, чым весялей і грамчэй вясну пагукаць, тым хутчэй яна прыйдзе. Калі сыходзіць з гэтага, то можна сказаць, што жаданая пара года не прымусіць чакаць сябе доўга. Ва ўсялякім выпадку, у гімназіі №31 надыход вясны ўжо адчуваецца.