4 лютага ў ДУА «Сярэдняя школа №23 Г.Мінска» адбыўся конкурсны адбор таленавітых дзяцей у творчую студыю мастацкага чытання "Вобраз", што створана пры Мінскім гарадскім аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі.

А 13 лютага адбылася прэзентацыя сумеснай кнігі вершаў беларускіх і Санкт-Пецярбургскіх паэтаў "Неделимое русло", у якой прымалі ўдзел і вучні старэйшых класаў 23-й школы, дзе яны чыталі вершы рускіх аўтараў, якія не змаглі прыехаць самі ў Беларусь, спявалі песні на роднай мове.
Імпрэза адбылася ў Доме Дружбы.

Школьная бібліятэка атрымала ў падарунак зборнік вершаў "Неделимое русло" з аўтографамі аўтараў дадзенага зборніка.