Арганізатарам канферэнцыі і навуковым кіраўніком вучняў з самага пачатку выступае выкладчык гісторыі Данута Францаўна Чупік.
На адкрыцці канферэнцыі з прывітальным словам выступіла Галіна Леанідаўна Левіна – галоўны архітэктар творчай майстэрні Л. М. Левіна, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь. Яна падзякавала настаўнікам і вучням гімназіі за работу па захаванню памяці аб трагічных падзеях вайны.

Ганаровымі гасцямі канферэнцыі сталі былыя вязні фашысцкіх канцлагераў – Барысава Аляксандра Васільеўна і Пецукевіч Аляксандра Мяфодзьеўна.
На канферэнцыі былі прадстаўлены новыя даследчыя работы вучняў і настаўнікаў гімназіі пра лёс іх прадзедаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Лейтматыў канферэнцыі – памяць аб страшнай вайне і Вялікай Перамозе не павінна згаснуць. Подзвігі загінуўшых у баях, трагедыя акупацыі і мільёны бязвінных ахвяр – гэта гісторыя нашай Радзімы, гісторыя кожнай беларускай сям’і, наш гонар і слава. Неаходна, каб веды пра вайну захаваліся ў памяці сучаснага маладога пакалення.

У гонар Свята Перамогі гімназісты падрыхтавалі канцэртную праграму для гасцей і ўдзельнікаў канферэнцыі.