Комитет по образованию Мингорисполкома

Управление по образованию
администрации Фрунзенского района г. Минска

Меню раздела

08.05.2018

Шлях караля Міндоўга.

5 мая 2018 года вучні краязнаўчага гуртка “Вытокі” і гуртка “Мастацкі фатаздымак” ДУА “Цэнтр тэхнічнай і мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Фрунзенскага района г. Мінска “Зорка” пад час выяздной экскурсіі прайшлі шляхам першага і апошняга караля Вялікага Княства Літоўскага.

Гэта экскурсія-анімацыя распавядала пра заснавальніка Вялікага Княства Літоўскага, першага і апошняга Караля Літвы — Міндоўга. Падчас экскурсіі яны змаглі пабачыць жыццёвы шлях караля Міндоўга ад часу яго выхаду на палітычную арэну да моманту гібелі ад рук змоўшчыкаў.
Экскурсійная праграма пачалась з наведвання сімвала беларускага Сярэднявечча — Мірскага замка.

Замак, збудаваны ў самым пачатку XVI стагоддзя магнацкім родам Ільінічаў, да канца гэтага ж стагоддзя пераходзіць пад апеку князёў Радзівілаў. Мікалай Крыштап Радзівіл Сіротка, які ў маладыя гады аб'ехаў палову Еўропы, пабываў у Егіпце, Палесціне, вырашае перабудаваць замак на свой густ. Так у мястэчку Мір фармуецца замкавы комплекс, які спалучае ў сабе рысы готыкі і рэнесансу.

Акрамя замка, у гасцей праграмы была магчымасць агледзець сажалку, капліцу-пахавальню апошніх уладальнікаў замка, Святаполк-Мірскіх, пабачыць старажытную забудову Міра з Траецкай царквой XVII ст., Касцёлам Святога Мікалая XVI ст., сінагогамі і ешыботам XIX ст., дамамі рамеснікаў і гандляроў.

Мястэчку Любча, куды пасля накіраваўся экскурсійны аўтобус, пашанцавала: на працягу многіх стагоддзяў яна мела сур'ёзных апекуноў. У XIII стагоддзі ўладаром гэтых месцаў быў сам князь Міндоўг.

Пазней Любча належала Храптовічам, Гаштольдам, Кішкам, Радзівілам… У 80-я гады XVI стагоддзя гетман літоўскі Ян Кішка на беразе Нёмана ўзводзіць 4-вежавы замак, асобныя фрагменты якога дайшлі да нашых дзён.

Замак гэты — не толькі помнік гісторыі, але таксама помнік цвёрдасці, стойкасці людзей, якія яго аднаўляюць. Ужо восем гадоў супрацоўнікі і валанцёры фонду «Любчанскі замак» уласнымі сіламі ўзводзяць наноў яго сцены. Што ўдалося зрабіць за гэты час — наші вучні убачылі непасрэдна на замкавым двары.

Там прайшла і першая частка анімацыйнай праграмы, дзе наваградскае баярства (удзельнікі экскурсіі) велі перамовы з Міндоўгам і запрашалі яго на трон Наваградка.

Далейшы шлях з наднёманскай Любчы ляжаў у легендарны Наваградак. Наваградак — адзін з самых старажытных гарадоў на беларускай зямлі.

Час яго заснавання гісторыкі адносяць да ХI ст. Напамінам пра далёкія часы з'яўляюцца велічныя вежы наваградскай цвярдыні. Навагрудак быў рэзідэнцыяй князёў Вялікага Княства Літоўскага і буйным гандлёва-рамесным цэнтрам.

Акрамя руін замка XIII ст., ёсць у горадзе царква, равесніца Мірскага замка, а таксама Фарны касцёл, збудаваны самім вялікім князем Вітаўтам. Менавіта тут са сваёй апошняй жонкай Соф'яй Гальшанскай браў шлюб польскі кароль Ягайла, менавіта тут хрысцілі Адама Міцкевіча.

Нібы дыяменты ў каралеўскай кароне, аздабляюць Наваградак касцёл Арханёла Міхаіла і Мікалаеўская царква, татарская мячэць, дом-музей Адама Міцкевіча, гара Міндоўга.
На замку ўдзельнікі экскурсіі і змаглі пабачыць каранацыю Міндоўга 1253 года. Юныя вандроўнікі развучывалі старадаўнія танцы, сталі сведкамі захапляльных рыцарскіх паядынкаў, а таксама паднеслі каралю мантыю і сімвалы каралеўскай улады.

У завяршэнне праграмы ў Наваградку госці сталі сведкамі нападу на Міндоўга змоўшчыкаў.

Завешылася вандроўка паездкай на знакамітае возера Літоўка, васпетае Адамам Міцкевічам.

Экскурсія прайшла ў рамках праграммы адукацыйнага турызма.

Запрашаем далучыцца да нашых вандровак.

 

Смотреть фотографии