Администрация Фрунзенского района г. Минска  Комитет по образованию Мингорисполкома

Меню раздела

17.11.2015

Напярэдадні святкавання 25-годдзя ДУА “Гімназія №4 г.Мінска” 12.11.2015 у ёй адбыўся семінар настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Мінскай вобласці “Практычны вопыт вывучэння найбольш складаных тэм курса беларускай мовы і літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі”.

Мэта семінара: стварэнне ўмоў для развіцця пазнаваўчай цікавасці вучняў да вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” праз удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў.

У ходзе семінара настаўнікі пазнаёміліся з гімназіяй, наведалі гімназічны цэнтр беларускай нацыянальнай культуры “Сялянская хатка” і музей этнаграфіі Беларусі і гісторыі гімназіі №4 “Мой родны кут”. Перад удзельнікамі семінара выступілі настаўнікі гімназіі. Па тэме “Патрыятычнае выхаванне навучэнцаў праз узаемадзеянне нацыянальна-рэгіянальнага кампанента і культурна-этнічнай спадчыны” выступіла Краўцова Н.П., настаўнік пачатковых класаў. Пра павышэнне пазнаваўчай актыўнасці вучняў праз удзел у алімпіядзе па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” расказала Пінчук А.У., настаўнік беларускай мовы і беларускай літаратуры. Лазоўская М.А. , настаўнік гімназіі і член секцыі беларускай мовы і літаратуры Навукова-метадычнага савета пры Міністэрстве адукацыі  падзялілася вопытам з прысутнымі па тэме “Улік структурна-змястоўных асаблівасцей тэставых заданняў пры падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання”.Напрыканцы семінара ўдзельнікі былі запрошаны ў актавую залу, дзе іх чакаў творчы падарунак.