Администрация Фрунзенского района г. Минска  Комитет по образованию Мингорисполкома

Меню раздела

10.11.2015

У гімназіі №4 праводзілася пасвячэнне вучняў 1-4 класаў у акцябраты.

Мерапрыемства праводзілася на базе гімназічнага музея “Мой родны кут” і Цэнтра Беларускай Нацыянальнай Культуры. Шэрагі юных членаў БРПА гімназіі папоўніліся. Піянеры гімназіі запрасілі вучняў 2-х класаў у падарожжа па краіне Акцябронак.

Навучэнцы праходзілі розныя іспыты, каб даказаць, што яны самыя хуткія, спрытныя, працавітыя, кемлівыя і дружныя.

У выніку гульні-падарожжа 23 вучням ўручылі значкі і аб’явілі, што яны годныя быць акцябратамі.